Якія яны - жанчыны Беларусі?

8 марта 2021

Паводле даных апошняга перапісу, у нашай краіне пражывае больш як 5 мільёнаў жанчын. Гэта ледзь больш за палову насельніцтва Беларусі. Каля 42 % з іх - гарадскія жыхаркі, 47% - сельскія.

Нашы жанчыны вядуць актыўны лад жыцця і прадстаўлены ва ўсіх сферах жыцця і грамадства. 79,5 % працуюць. Традыцыйна ў прафесіі выбіраюць ахову здароўя і адукацыю, на трэцім месцы - фінансавая дзейнасць. Сярод кіраўнікоў або іх намеснікаў у нашай краіне жанчын - больш як 58 %. Сярэдні ўзрост жанчыны, якая працуе, - 42 гады.

Але, нягледзячы на тое, што сучасная жанчына выконвае мноства роляў - яна і працаўнік, і жонка, і мама - на першым плане ў прыгожай паловы краіны па-ранейшаму здароўе і сям'я. Сярэдні ўзрост беларускай мамы пры нараджэнні першага дзіцяці - амаль 27 гадоў. У нашай краіне, дарэчы, 113 тысяч шматдзетных мам.