Кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытаннях абароны дзяржаўнай мяжы

20 января 2017

Сёння Кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытаннях абароны дзяржаўнай мяжы. У Палацы Незалежнасці гаварылі пра ўдасканаленне працы Дзяржпагранкамітэта, аптымізацыю яго структуры, а таксама павышэнне ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі вайскоўцаў. Гэтыя пытанні Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з прадстаўнікамі сілавога блока, якія адказваюць за бяспеку меж. Узровень іх абароны Беларусь павышае бесперапынна. Летась гэта тэма двойчы абмяркоўвалася на ўзроўні Прэзідэнта. Увага да дадзенай сферы тлумачыцца няпростым міжнародным становішчам, узрастаннем тэрарыстычнай небяспекі і павелічэннем патокаў нелегальнай міграцыі. Пры гэтым для законапаслухмяных падарожнікаў наша краіна ўжо ў лютым істотна спросціць уезд.

Агульная працягласць дзяржмяжы Беларусі - больш за 3 з паловай тысячы кіламетраў. Працуюць 82 пункты пропуску. Дзяржава пастаянна выдзяляе патрэбныя сродкі для павышэння эфектыўнасці пагранічнікаў. Беларусь з'яўляецца пры гэтым надзейнай перашкодай на шляху нелегальных патокаў як людзей, так і тавараў. Летась былі выяўлены больш за 5 тысяч патэнцыяльных незаконных мігрантаў. Пры гэтым колькасць парушэнняў на мяжы знізілася больш як на 17 %. І сёння Прэзідэнт таксама пракаменціраваў тэму стварэння ў Беларусі цэнтраў часовага ўтрымання мігрантаў.

Прэзідэнт зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржаўнай мяжы ў 2017 годзе. Подпіс Кіраўніка дзяржавы ў гэтым дакуменце - рытуал штогадовы. Сёння такая працэдура набывае асаблівае значэнне.

Падрабязнасці нарады ў Прэзідэнта - у нашых наступных выпусках.