Кіраўнік дзяржавы даручыў распрацаваць праграму пераўтварэння беларускай навукі

5 августа 2013

Кіраўнік дзяржавы даручыў на працягу трох месяцаў распрацаваць праграму пераўтварэння беларускай навукі.


Такое ўказанне Аляксандр Лукашэнка даў сёння на нарадзе па пытанні развіцця навуковай сферы. На думку Прэзідэнта, айчынная навука павінна арыентавацца на патрэбнасці эканомікі і стаць інструментам мадэрнізацыі.


Прэзідэнт таксама падкрэсліў: навуковая сфера павінна набыць кампактную структуру. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным больш актыўна прыцягваць пазабюджэтныя крыніцы для яе фінансавання.