Кіраўнік дзяржавы падпісаў указы, падрыхтаваныя для вырашэння праблемных пытанняў у АПК

18 июля 2014
Кіраўнік дзяржавы падпісаў чатыры ўказы, падрыхтаваныя міжведамаснай рабочай групай для вырашэння праблемных пытанняў у АПК. Аб дзяржаўнай аграрнай палітыцы, Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці працы арганізацый АПК. Дакумент накіраваны на вырашэнне гэтай задачы за кошт стымулявання стварэння аграхолдынгаў і за кошт паляпшэння ўмоў крэдытавання. Яшчэ адзін дакумент - указ Аб рэарганізацыі калгасаў і СВК. Да 31 снежня 2016 года яны падлягаюць ператварэнню ў гаспадарчыя таварыствы або камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы. Змяненні закрануць таксама яшчэ адзін кірунак: пастаўкі сельгаспрадукцыі для нацыянальных дзяржаўных патрэб.