Кіраўнік дзяржавы адправіцца ў рабочую паездку па Гомельскай вобласці

26 апреля 2016

Наперадзе яшчэ шмат працы, бо на сёння з 900 тысяч гектараў вярнулі ў сельгасабарот толькі 17 тысяч. За гады аднаўлення пасля чарнобыльскай трагедыі Беларусь патраціла каля 22 мільярдаў долараў.

Пацярпелыя рэгіёны ў гэтыя красавіцкія дні наведвае Прэзідэнт Беларусі. Сёння Кіраўнік дзяржавы адправіцца ў рабочую паездку па Гомельскай вобласці. Яе галоўнымі тэмамі стануць вясенне-палявыя работы, развіццё сацыяльнай інфраструктуры і ахова здароўя. Сярод дзяржаўных пытанняў яшчэ адзін важны пункт у прэзідэнцкім графіку - простыя чалавечыя зносіны. Гэта будзе гутарка аб дасягненнях і планах. Пра гэта і не толькі сёння з Аляксандрам Лукашэнкам пагавораць жыхары аграгарадка Дабрынь і райцэнтра Ельск.