Фонд Прэзідэнта вылучыць амаль 370 000 рублёў на рэстаўрацыю гістарычных аб'ектаў

6 июля 2017

Фонд Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва вылучыць амаль 370 000 рублёў на рэстаўрацыю гістарычных аб'ектаў. У прыватнасці, прафінансуюць рэстаўрацыю і капітальны рамонт Каложскай царквы ў Гродне, Княжай вежы Крэўскага замка. Акрамя гэтага, частку грошай вылучаць Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку на таніраванне роспісаў Спаса-Праабражэнскай царквы.