Фінансаванне пасяўной у Беларусі пройдзе за кошт саміх гаспадарак

28 марта 2014

Гэта яшчэ раз падкрэсліў Прэзідэнт учора падчас паездкі ў Дзяржынск на прадпрыемства Салеа. Асноўны пасыл лідара для аграрыяў - пачынаць працаваць і лічыць выдаткі. Кіраўніку дзяржавы паведамілі таксама пра палявыя работы па краіне. У Мінскай вобласці засеялі 17% плошчаў для вясновых культур. Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што зернесушылкі напачатку аграрнага сезона трэба актыўней прадаваць за мяжу.


Аляксандру Лукашэнку падчас паездкі на Салеа прэзентавалі магчымасці холдынга Амкадор у сферы АПК, пасля чаго беларускі лідар пагутарыў з працоўным калектывам.