Эфектыўнасць працы банкаў і пытанні заработнай платы абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці

16 ноября 2017

Эфектыўнасць працы банкаў і пытанні заработнай платы - гэтыя тэмы абмяркоўвалі сёння ў Палацы Незалежнасці. Галоўнае патрабаванне Кіраўніка дзяржавы - фінансава-крэдытныя арганізацыі павінны працаваць дзейсна. Пры гэтым бонусы для банкіраў не павінны быць занадта вялікімі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што банкі не павінны выпінацца ў агульнай сістэме дзяржавы. У цэлым фінансавая сітуацыя стабільная, але такія важныя пытанні, як і магчымыя рызыкі, заўсёды на кантролі.