Эфектыўнасць і развіццё сельскай гаспадаркі - у цэнтры ўвагі Прэзідэнта

26 марта 2019

Сёння падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з працай аграхолдынга "Купалаўскае". На прыкладзе гаспадаркі "Амкадор-Шклоў" ішла размова пра павышэнне эфектыўнасці сельгасаб’яднання, падрыхтоўку да вяснова-палявых работ і мадэрнізацыю жывёлагадоўлі. Гаворачы пра галіну ў цэлым, Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што стратныя сельгаспрадпрыемствы ў Беларусі выведуць на рэнтабельную працу.

Пабываўшы ў некалькіх кароўніках, Кіраўнік дзяржавы абурыўся ўмовамі, у якіх знаходзяцца жывёлы, а таксама адсутнасцю парадку ў вытворчых памяшканнях. Яшчэ ў чэрвені мінулага года тут жа Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "Купалаўскае" - праект дзяржаўнай важнасці, аднак развіваецца марудна.