Двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Украіны можа прайсці сёння ў Мінску

11 февраля 2015

Двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі можа прайсці сёння ў Мінску. Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант. Не выключана, што ў рамках саміту пройдуць і іншыя двухбаковыя сустрэчы.

Навін з Мінска зараз з надзеяй чакаюць у многіх краінах. І такая колькасць прэсы таму пацвярджэнне. Беларусь стварыла ўсе неабходныя ўмовы для працы сродкаў масавай інфармацыі. Функцыянуе некалькі прэс-цэнтраў. Ідуць апошнія падрыхтоўкі нашых калег. Як адзначыла прэс-сакратар Кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант, Беларусь гатовая прыняць рэкордную колькасць журналістаў.