Дэталёвы аналіз працы медыцынскай сферы ва ўмовах чацвёртай хвалі COVID-19 правялі ў Прэзідэнта

19 октября 2021

Эпідсітуацыя застаецца галоўнай тэмай ва ўсім свеце, і Беларусь не выключэнне. Як з вірусам змагаюцца ў нашай краіне і чаго чакаць у найбліжэйшай будучыні? На гэтыя тэмы карэспандэнты АТН падрыхтавалі вялікі рэпартаж, падставай для якога стала маштабная нарада ў Палацы Незалежнасці. 

Аналіз працы сістэмы аховы здароўя ва ўмовах каранавіруса

Зверыць гадзіннікі і абмеркаваць далейшую стратэгію барацьбы. Дэталёвы аналіз працы медыцынскай сферы ва ўмовах чацвёртай хвалі COVID правялі ў  Прэзідэнта. Як спраўляецца сістэма аховы здароўя, які адпор даюць інфекцыі на ўсіх узроўнях і ў розных рэгіёнах, і якімі тэмпамі ідзе вакцынацыя - усё гэта абмеркавалі сёння. На відэасувязі з беларускай сталіцай была ўся краіна. Медыкі настойваюць на нашэнні масак і захаванні сацыяльнай дыстанцыі. Спыніць COVID дапамагае вакцынацыя: нямногім менш чым 2 млн беларусаў прайшлі поўны курс. 

Як запэўнівае Міністэрства аховы здароўя, сітуацыя пад кантролем. Прынятыя ўсе неабходныя меры па своечасовым лячэнні хворых. Прэзідэнт зважае: вакцынавацца і выконваць меры засцярогі, безумоўна, трэба, але ніякага націску на людзей быць не павінна!

А яшчэ разам з новай COVID-хваляй узнімаецца і чарговая хваля фэйкаў у інтэрнэце. Апаненты ўлады  распаўсюджваюць нічым не пацверджаныя чуткі наконт COVID-сітуацыі і разлічваюць ізноў ускалыхнуць краіну. Таму каштоўнасць праўдзівай інфармацыі ад прафесіяналаў цяжка пераацаніць. Менавіта яна сёння і была агучана падчас вялікай нарады. 

Расказвае Наталля Брэвус.

Чацвёртая хваля каранавіруса ў свеце

Амаль два гады каранавірус трымае стальной хваткай увесь свет. Насуперак прагнозам і надзеям планеты  на тое, што вось-вось гэтая напасць сыдзе на нішто, COVID застаецца сур'ёзнай пагрозай. Вірус муціруе, з'яўляюцца новыя штаммы, так што эпідшчыт трэба трымаць моцна, не расслабляцца.

Глабальны аналіз працы сістэмы аховы здароўя ва ўмовах каранавіруса

Размова з экспертамі медыцынскай сферы для Прэзідэнта ўжо стала звыклай справай. Спецыялісты трымаюць у курсе. На відэасувязі сёння ўсе вобласці краіны і Мінск. Бо акрамя агульнай ацэнкі Міністэрства аховы здароўя важны аналіз сітуацыі ў кожным рэгіёне. Акрамя губернатараў у абласных студыях адказныя па галіне. 

Прэзідэнт: Нам неабходна зверыць гадзіннікі і абмеркаваць стратэгію далейшай працы

Негатыўная рэакцыя Прэзідэнта на рэйды міліцыі па выкананні масачнага рэжыму

Пачынае Прэзідэнт без доўгіх прадмоў. Адразу з прэтэнзій да рэгіёнаў - ужо залішне актыўна ўзяліся за кантроль у грамадскіх месцах за нашэннем масак. Людзі нездаволены рэйдамі міліцыі. Нават для таго, каб трапіць да Прэзідэнта, не спатрэбілася ізаляцыя або ПЛР-тэст (што, дарэчы, робяць у асяроддзі многіх лідараў).

Прэзідэнт аб проціэпідэмічных мерах: кожны павінен распараджацца сваім лёсам

На нараду да Прэзідэнта Беларусі прыходзяць без ПЛР-тэстаў і каранціну

На прэзідэнцкі графік COVID не вельмі паўплываў -  кіраўнік дзяржавы як працаваў, так і працуе. Не ізалюецца, заўсёды ідзе на кантакт.  Відэасувязь толькі ў выключных выпадках. 

Наадварот часта асабіста бывае там, куды не  адважваюцца прыйсці сусветныя лідары. Дзясяткі разоў наведваў чырвоныя зоны і заўсёды з пытаннем: чаго не хапае медыкам? 

У Вялікабрытаніі двое сутак чакаюць месца ў стацыянары

Напор эпідэміі не так проста вытрымаць, і  тут размова не толькі і не столькі пра Беларусь. Здавалася б, развіты Туманны Альбіён. Але ў Вялікабрытаніі пацыентам, якіх дастаўляюць у бальніцу, даводзіцца па двое сутак чакаць свабодны ложак у стацыянары.

У суседзяў справы ідуць не лепей. 

COVID-хваля ў інтэрнэце

Апаненты выкарыстоўваюць любы шанц, каб падарваць аўтарытэт і давер да ўлады. І COVID тут вельмі нават прыдатны трыгер. Так, збеглыя іграюць на фобіях людзей за сябе і родных. Але дарэмна. Гэтая тэма з прэзідэнцкага кантролю не сыходзіць ужо амаль два гады.

Прэзідэнт выкрыў фэйкі аб каранавірусе з Байнэту

Менш палітыкі, больш рэальных спраў - скажа Прэзідэнт. А то калі сабраць усе каранафэйкі, атрымаецца кніга. Тым, хто заняты рэальнай барацьбой з COVID, яе няма калі чытаць. Медыкам гэта працаваць сапраўды не дапамагае. 

COVID-19 як палітычны інструмент уплыву

Тры хвалі каранавіруса ўжо ў мінулым, яны не прайшлі бясследна. Гэта перш за ўсё і вопыт, якога не было ні ў адной краіне свету. Мы навучыліся жыць ва ўмовах пандэміі, лячыць людзей, паднаціснулі на прафілактыку. Не закрыліся, працавалі, вытрымалі напор крытыкаў - маўляў, вельмі разумныя, пайшлі сваім шляхам. Ужо сёння відавочна: пандэмія - гэта  не толькі здароўе, але і вялікая палітыка.

Сёлета на дадатковыя выплаты медыкам з чырвоных зон дзяржава выдзеліла 825 млн руб.

Эканамічны эфект пандэміі для Беларусі раскладзе прэм'ер-міністр. "Кавідны груз" бюджэт адчувае, але спраўляемся. Лячэнне людзей, закупка лекаў і медабсталявання - усё гэта грошы. Дадатковыя сродкі яшчэ спатрэбяцца, у тым ліку на надбаўкі ўрачам. 

У Беларусі няма праблем з наяўнасцю і выбарам сродкаў індывідуальнай засцярогі

Яшчэ ў пачатку пандэміі рашэнне аб пераарыентацыі вытворчасцей на выпуск айчынных сродкаў засцярогі было вельмі своечасовым. Масак хапае, у снежні пачнуць выпуск медыцынскіх пальчатак.  Аператыўна зрэагавалі на запыт аб кіслародзе. Патрэбнасць у ім вырасла. Апроч профільнага "Крыёна", падключылі  ўсе магутнасці прамысловасці. 

У беларускіх бальніцах няма недахопу кіслароду

Не справа, калі кошт кіслароду ў залежнасці ад вобласці ўзрастае ў 2-5 разоў. Даручэнне Прэзідэнта дзяржкантролю - на корані спыняць усе магчымыя  спробы спекуляцыі на гэтай тэме. 

Штодня ў Беларусі амаль 2 тыс. хворых на COVID

Праца па процідзеянні COVID патрабуе зладжанасці медыкаў і ўлады. Таму і сустракацца прыходзіцца часта. Так сказаць, звяраць гадзіннікі. Прэзідэнт  атрымлівае інфармацыю рэгулярна. Зараз амаль 2 тысяч хворых штодня. Аляксандру Лукашэнку важна чуць спецыялістаў, каб, калі трэба, адкарэктаваць тактыку і стратэгію барацьбы з каранавірусам. 

Прэзідэнт запатрабаваў ад рэгіянальных штабоў па COVID  больш актыўна ўключацца ў працу

Рэгіянальныя штабы па процідзеянні COVID павінны быць задзейнічаны максімальна. Уражанне кіраўніка дзяржавы - не ўсе запрэгліся па поўнай у гэтыя калёсы. Працаваць у звязцы павінны губернатары, упаўнаважаныя Прэзідэнта па вобласці  і лепшыя спецыялісты-інфекцыяністы. Біць у званы, калі чаго не хапае або ёсць праблемы. І такая сістэма кіравання працуе.  

Па просьбе Прэзідэнта парламентарыі ўзялі пад апеку пажылых людзей

Медыкі гавораць аб заканамернасці чацвёртай хвалі - "Дэльта" больш б'е па актыўных людзях сярэдніх гадоў, а вось пажылых абыходзіць. Але гэта не значыць, што будзе зніжаны градус увагі да тых, хто ў сталым узросце. Па просьбе Прэзідэнта парламентарыі ўзялі іх пад апеку. 

Усе ўмовы для лячэння пацыентаў з COVID створаны ў рэгіёнах. Да чарговай хвалі рыхтаваліся. У Гомелі праблем з медыкаментамі няма, сродкаў індывідуальнай засцярогі і апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх хапае. У медустановах рэгіёна дастаткова ложка-месцаў, у тым ліку і для цяжкіх пацыентаў.

Міністэрства аховы здароўя разлічвае, што ў лістападзе  COVID пойдзе на спад

Рэгіён рэгіёну, вядома, розніца.  У вялікіх гарадах напружанне адчуваецца больш - як у Мінску і Гомелі, напрыклад. Агульныя трэнды Аляксандр Лукашэнка абмяркоўвае са спецыялістамі. Што чакаем да зімы, калі звычайна ідзе сезонны ўздым захворвання? Калі выйдзем на плато? Як быць з грыпам? Прагноз  - справа няўдзячная, але Міністэрства аховы здароўя, аналізуючы ўспышкі "Дэльта" ў Расіі і Індыі, разлічвае, што ў лістападзе захворванне ўсё ж пойдзе на спад. 

Да канца 2021 г. колькасць вакцынаваных у Беларусі складзе 5 млн чалавек

Медыкі спадзяюцца на вакцынацыю -  плануюць, што да канца года колькасць прышчэпленых у Беларусі дасягне 5 мільёнаў чалавек. Рабіць прафілактычны ўкол ці не - выбар кожнага. Гавораць, для многіх гэта рэальна пытанне жыцця і смерці. 

А. Лукашэнка супраць прымусовай вакцынацыі

Прышчэпачная кампанія ідзе па ўсёй краіне, ёсць выбар вакцын. Але зноў і зноў Аляксандр Лукашэнка патрабуе абысціся без прымусу. А такія факты даходзяць ужо да Прэзідэнта! Так, трэба не прымушаць, а пераконваць і стымуляваць.

Зрабіць прышчэпку беларускай вакцынай можна будзе ў 2023 годзе

Актыўна ідзе  работа над уласнай вакцынай. Яе плануюць запусціць у абарот у 2023 годзе. 

COVID перавярнуў жыццё на планеце. Ужо даўно было відавочна, што пандэмія  хутка не скончыцца. Але і ў гэтай няпростай сітуацыі многае залежыць ад нас саміх, ад нашага сумлення і ад нашага ладу жыцця.  

Бан на каранафэйкі і  больш даверу да ўрачоў

У тым, што кавідную тэму ворагі краіны будуць выкарыстоўваць са сваімі карыслівымі мэтамі і надалей, Прэзідэнт не сумняваецца. Заклікае не верыць фэйкам і спекуляцыям, а слухаць спецыялістаў і  больш давяраць урачам. 

Планавыя агляды захаваюцца

Каб перастрахавацца, Міністэрства аховы здароўя адмяніла планавыя агляды. Але сёння прыйшлі да высновы, што гэта заўчасна, бо падрывае здароўе не толькі каранавірус. 

Студэнты-медыкі дапамагаюць урачам у барацьбе з COVID-19

Лішнія рукі падчас пандэміі не перашкодзяць. У Віцебску  студэнты профільных ВНУ дапамагаюць медыкам. Для будучых урачоў гэта не толькі практыка, але і напрацоўка неацэннага вопыту. Сёння ўжо больш за 200 студэнтаў рэгіёна працаўладкаваны ва ўстановы аховы здароўя вобласці. І ў паўночным рэгіёне, ды і па ўсёй краіне на кантролі застаецца пытанне з лекамі  і апаратамі ШВЛ. 

Лячэнне ў стацыянарах і посткавідная рэабілітацыя

Лячэнне - у стацыянарах, а посткавідная рэабілітацыя - дома або ў санаторыі. Такая схема зарэкамендавала сябе на практыцы падчас першай хвалі. І сёння важна максімальна разумна выкарыстоўваць базу медустаноў, каб не перагружаць сістэму з аднаго боку, з другога  - дапамагчы кожнаму. 

Гавораць, вірус памаладзеў. Падчас цяперашняй хвалі часцей хварэюць актыўныя і энергічныя маладыя людзі.  Але і іх трэба трымаць ў полі  зроку, як і будучых мам або пажылых людзей. 

Сітуацыя з COVID у Беларусі няпростая, але  пад кантролем

Сітуацыя з COVID у краіне няпростая, але пад кантролем.  Стрыманы аптымізм - гэта калі ў двух словах аб настроях спецыялістаў і кіраўнікоў. Тыдзень-два стануць  вельмі паказальнымі  і  вызначальнымі - вынік агульных намаганняў  павінен адчуцца ўжо ў найбліжэйшы час. 

Кропку ў гэтай размове ставіць рана. Ужо заўтра маніторынг эпідсітуацыі прадоўжыцца ў адной з медустаноў.  Чырвонай зонай беларускага Прэзідэнта не спалохаеш. Быць там, дзе складана, - палітыка Лукашэнкі.