Cтыпендыі Прэзідэнта таленавітым маладым навукоўцам

22 января 2014
Да Дня беларускай навукі Прэзідэнт падпісаў распараджэнне Аб прызначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2014 год.

Штомесячныя выплаты ў памеры 3 мільёны беларускіх рублёў прызначаны 90 таленавітым маладым навукоўцам, у тым ліку 10 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 47 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў, 33 маладым навукоўцам без ступені ва ўзросце да 30 гадоў. Сярод лаўрэатаў 41 прадстаўнік фізіка-матэматычных, тэхнічных і хімічных навук, 37 - біялагічных, медыцынскіх і аграрных навук, 12 - сацыяльных і гуманітарных навук. У групу стыпендыятаў уключаны перспектыўныя даследчыкі, якія атрымалі вынікі, што маюць істотнае навуковае і практычнае значэнне.