З Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі беларусаў павіншаваў Аляксандр Лукашэнка

7 ноября 2016
Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У XX стагоддзі гэтая падзея займае асаблівае месца. Яна значна паўплывала на ход сусветнай гісторыі і вызначыла лёсы шматлікіх народаў.

Даступныя сацыяльныя выгоды, ідэалы раўнапраўя, міру, міжнацыянальнай згоды, якія склаліся ў савецкую эпоху, актуальныя і дагэтуль. СССР ажыццявіў магутны рывок у развіцці прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, касмічных тэхналогій, заклаў аснову для цэлых галін вытворчасці, новых кірункаў даследаванняў. Поспехі Савецкага Саюза ў сферы культуры і спорту сталі набыткам усяго чалавецтва і прынеслі краіне сусветную славу.

Сёння мы ганарымся працоўнымі подзвігамі, воінскай гераічнасцю, навуковымі адкрыццямі савецкага часу. Імкнемся захаваць і прымножыць усё лепшае, што дасталася нам ад папярэднікаў, якія вызначылі сваімі прыярытэтамі такія каштоўнасці, як справядлівасць, праца, роўнасць.

З намі неацэнны вопыт папярэдніх пакаленняў, а значыць, нам многае пад сілу.

Са святам!

                                                                                   Аляксандр Лукашэнка