Будучыня беларускай дрэваапрацоўкі стала тэмай вялікай нарады ў Прэзідэнта

22 октября 2015

Гэтая сфера - на асаблівым кантролі ў Кіраўніка дзяржавы. Стратэгія па яе развіцці не раз абмяркоўвалася на вышэйшым узроўні. Цяперашняя нарада праходзіла ў ключы фінальнага, далей - толькі вынік - адзначыў Прэзідэнт. На аздараўленне гэтай галіны дзяржава ўклала больш за мільярд еўра. Аднак належнай аддачы дрэваапрацоўка пакуль так і не прынесла. 

На парадку план перазагрузкі. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў ініцыятыву ўрада па перадачы найбуйнейшых прадпрыемстваў у распараджэнне Банка развіцця. Перад найважнейшай галіной у эканоміцы задачы стаяць усё тыя ж - гэта імпартазамяшчэнне, пошук новых рынкаў і рэнтабельная праца прадпрыемстваў.

З Палаца Незалежнасці - рэпартаж Сяргея Хамянтоўскага. На Мастоўдрэве мадэрнізацыя пачалася 9 гадоў таму. Указ Прэзідэнта № 529 ажывіў вытворчасць і даў надзею цэламу гораду. Бо кожны другі жыхар Мастоў заняты ў дрэваапрацоўцы. Прымаючы рашэнне аб мадэрнізацыі, імкнуліся не памыліцца. Раней рэканструявалі фанернае прадпрыемства. Сёння сучасная лінія адзіная ў краіне выдае прадукт еўрапейскай якасці. Да сусветнага ўзроўню падцягнулі вытворчасць ламінату і пліт МДФ.

Мадэрнізацыя дрэваапрацоўкі ў Беларусі гэта па вялікім рахунку стварэнне эфектыўнай галіны нацыянальнай эканомікі. Бо ўсё для поспеху ў рэспубліцы ёсць. Сыравіна - у лішку, вопыт і вытворчая школа таксама ёсць. Укараняюцца сучасныя тэхналогіі, і галоўнае, адчувальная падтрымка дзяржавы.

Сёння Кіраўнік дзяржавы сабраў міністраў, дырэктараў прадпрыемстваў, банкіраў, каб спытаць за выніковасць мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі і нагадаць аб прычынах, чаму ў свой час узяліся за гэтую галіну.

Развіваць і мадэрнізаваць дрэваапрацоўку Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся ў 2007 годзе. Пад дзеянне ўказу трапілі 9 базавых прадпрыемстваў: "Барысаўдрэў", "Віцебскдрэў", "Гомельдрэў", "Івацэвічдрэў", "Мазырдрэў", "Мастоўдрэў", "Рэчыцадрэў", "ФанДОК" і "Магілёўдрэў".

Заводы атрымалі ад дзяржавы прэферэнцыі па выплаце падаткаў і мытных пошлін, а банкі - рэкамендацыю пракрэдытаваць праекты мадэрнізацыі. Гэтая праграма стала адной з самых маштабных у краіне. Аб'ём інвестыцый перавысіў 1 мільярд еўра. На фінішную прамую мадэрнізацыі дрэваапрацоўка выйшла гэтай вясной.

Адзін з тэзісаў, агучаных Кіраўніком дзяржавы сёння,- цяперашняя нарада па дрэваапрацоўцы павінна стаць апошняй. Далей - толькі вынік.

Мадэрнізацыя на многіх прадпрыемствах усё ж завяршылася, але руху наперад на сучасных магутнасцях перашкаджае закрэдытаванасць і абвальная, у прамым сэнсе, сітуацыя з цэнамі на знешніх рынках. Напрыклад, дрэўныя пліты за тры гады патаннелі ў два разы.

Указ Прэзідэнта №257 прапаноўвае паніжэнне пазыковай нагрузкі 9 прадпрыемствам. Дзяржава выкупляе праблемныя актывы дрэваапрацоўкі і перадае іх разам з эфектыўнымі бізнес-планамі ва ўпраўленне Банку развіцця. Эксперты ўпэўненыя, такая мера дазволіць не толькі знізіць празмерную пазыковую нагрузку на галіну, але і палепшыць крэдытныя партфелі банкаў.

З дзевяці дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Банк развіцця адобрыў і ўзгадніў антыкрызісныя стратэгіі толькі трох: "Мастоўдрэў" "Віцебскдрэў" і "Навасвержанскі лесазавод". Дапамога астатнім шасці базавым прадпрыемствам галіны стала прадметам дыскусіі ў Прэзідэнта. У выніку чыноўнікі і банкіры знайшлі аргументы і ўпэўнілі дапамагчы астатнім вытворчасцям, выкарыстоўваючы рэсурсы Банка развіцця.

Банк развіцця аптымістычна глядзіць на праблемныя актывы ў сваім партфелі. Паляпшэнні на базавых прадпрыемствах дрэваапрацоўкі чакаюць па выніках першай паловы 2016 года, у тым ліку дзякуючы ўдасканаленню карпаратыўнага кіраванння.

Над комплексным рашэннем праблем сёння працуе не толькі Банк развіцця. Свае прапановы ўносяць канцэрн "Беллесбумпрам" і ўрад. Няпросты рэцэпт аздараўлення стратэгічнай галіны шукаюць разам.

Уся сістэма прапанаваных мер павінна перазагрузіць эфект ад мадэрнізацыі. Але галоўнае - сацыяльны аспект структурных рэформ. Іх вынік павінны адчуваць людзі. На 9 сістэмаўтваральных прадпрыемствах дрэваапрацоўчай галіны працуе 10 з паловай тысяч чалавек.