"Вялікай размовы з Прэзідэнтам" доўжылася амаль 7 з паловай гадзін. Больш за 200 чалавек сталі ўдзельнікамі

1 марта 2019

Эканоміка, палітыка ўнутраная і знешняя, адносіны з ключавымі сусветнымі партнёрамі, інфармацыйная бяспека. Гэтыя і яшчэ дзясяткі тэм прагучалі сёння падчас "Вялікай размовы з Прэзідэнтам". Яна адбылася ў комплексе "БелЭкспа". Яе ўдзельнікамі сталі больш за 200 чалавек. Сярод іх не толькі журналісты, але і палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і канфесій. У зале таксама прысутнічалі кіраўнікі дзяржаўных органаў і члены ўрада.

Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў спыніўся на адносінах Беларусі і Расіі, падкрэсліўшы, што саюз добры толькі на прынцыпах раўнапраўя. У суседняй дзяржавы няма намеру паглынуць нашу краіну.

У Беларусі зроблена шмат, каб чалавек мог зарабляць для сябе і сем'і, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Іспытам стане будучая выбарчая кампанія. У сакавіку-красавіку назавуць тэрміны правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.

Яшчэ адна з тэм - дэфіцыт аб'ектыўнай і канкрэтнай інфармацыі, а таксама фэйкавыя ўкіды. У медыйнай прасторы не хапае кантэнту, які карыстаецца абсалютным даверам аўдыторыі. Беларускі лідар заклікаў СМІ адчуваць мяжу дапушчальнага.

Дыскусія разгарнулася вакол інфармацыйнай бяспекі. Новае стагоддзе прынесла нямала клопатаў - журналістыка сыходзіць у мабільныя тэлефоны. Не заўсёды блогеры займаюць канструктыўную пазіцыю. Што можна супрацьпаставіць? І як гарантаваць медыябяспеку? Інфармацыйныя атакі ідуць і з Захаду, і з Усходу. Адна з прапаноў, што прагучала сёння, - арганізаваць навучанне новым тэхналогіям у журналістыцы, выкарыстоўваючы замежны вопыт.

"Вялікая размова з Прэзідэнтам" дасць магчымасць зваротнай сувязі з людзьмі пры падрыхтоўцы традыцыйнага Паслання Кіраўніка дзяржавы народу і Нацыянальнаму сходу. Адразу пасля зносін з беларускім лідарам удзельнікі сустрэчы дзяліліся меркаваннямі аб тэмах, што прагучалі.

"Вялікая размова з Прэзідэнтам" доўжылася амаль 7 з паловай гадзін. Ключавыя тэмы ўжо разабраныя на цытаты вядучымі СМІ не толькі Беларусі, але і замежжа.

 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя