"Вялікая размова з Прэзідэнтам". Без закрытых тэм у прамым эфіры

4 марта 2019

Падвядзенне вынікаў года мінулага і планы на наступныя. "Вялікая размова з Прэзідэнтам" ярка прадэманстравала, што такое канструктыўны дыялог паміж Кіраўніком дзяржавы, экспертамі і журналістамі. Без закрытых тэм у прамым эфіры пра самае набалелае, эканоміку. Асобным радком міжнародная бяспека. Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, і сама геаграфія абавязвае перасцерагаць краіны ад неабдуманых учынкаў.

"Вялікая размова з Прэзідэнтам" доўжылася больш чым сем гадзін. Журналісты, эканамісты і нават блогеры маглі задаць Аляксандру Лукашэнку любое пытанне і атрымаць сумленны і разгорнуты адказ. Такі фармат адбыўся другі раз. І мяркуючы па водгуках экспертнай супольнасці і СМІ, гэта канструктыўны спосаб перамоў аб нашай з вамі будучыні.