Балгарыя адзначае Дзень Вызвалення

3 марта 2024

Балгарыя адзначае нацыянальнае свята - Дзень Вызвалення. Са святам народ гэтай краіны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў: гісторыя адносін паміж Мінскам і Сафіяй налічвае не адно дзесяцігоддзе. Заснаваныя на даверы традыцыйна дружалюбныя і партнёрскія кантакты доўгія гады паспяхова ўмацоўваліся, спрыялі росквіту нашых дзяржаў.

Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што духоўная блізкасць, сімпатыя і павага паміж беларускім і балгарскім народамі з цягам часу дапамогуць аднавіць канструктыўнае супрацоўніцтва нашых краін, у першую чаргу ў гандлёвай і гуманітарнай сферах. Мінск да гэтага гатовы.