Беларускае ўзбраенне ў дзеянні. Прэзідэнт знаёміцца з магчымасцямі сучаснай тэхнікі айчыннай вытворчасці

5 октября 2018
Магчымасці сучаснага ўзбраення. Навінкі ваеннай і спецыяльнай тэхнікі айчыннай вытворчасці сёння дэманструюць Прэзідэнту. Аляксандр Лукашэнка знаёміцца з узорамі, распрацаванымі беларускімі спецыялістамі, на палігоне ў Івацэвіцкім раёне. Кіраўніку дзяржавы дакладваюць аб асноўных тактыка-тэхнічных характарыстыках навінак. Адбудзецца і практычны паказ баявых магчымасцяў узбраення. Ён будзе ўключаць чатыры эпізоды з баявым прымяненнем беспілотных лятальных апаратаў, авіяцыі, агнявых комплексаў, бранятэхнікі і супрацьтанкавых ракетных комплексаў. Падрабязнасці ў наступных выпусках