Беларусь выступае за агульны рынак на роўных умовах гаспадарання

16 апреля 2014

Вынікі перамоў у Маскве з расійскім урадам далажыў сёння Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Размова, у прыватнасці, ішла наконт узаемнага гандлю паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама наконт падрыхтоўкі дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Як вядома, лідары краін Мытнай тройкі паставілі задачу падпісаць гэты дакумент ужо ў маі.


Агульны еўразійскі рынак павінен запрацаваць на поўную магутнасць ужо да 1 студзеня 2015 года. Размова ідзе пра роўныя ўмовы гаспадарчай дзейнасці, у прыватнасці, пра свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы.


Кіраўнік дзяржавы даў таксама шэраг эканамічных даручэнняў. У прыватнасці, актывізаваць работу па праблемных прадпрыемствах лёгкай прамысловасці.