Беларусь заўсёды адкрытая для канструктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва

6 октября 2015

Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы дванаццаці паслоў з Еўропы, Афрыкі і Азіі. У прыватнасці, у Мінску пачынае дыпламатычную службу новы кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Андрэа Віктарын. Змяніліся дыпламаты і ў пасольствах Германіі і Латвіі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: наша краіна мае намер заўсёды быць надзейным і паслядоўным партнёрам іншых дзяржаў. Прымаючы даверчыя граматы паслоў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, Прэзідэнт выказаў надзею, што пазітыўная дынаміка ў дыялогу з ЕС, якая намецілася апошнім часам, прывядзе да нармалізацыі адносін.

Ад Палаца Незалежнасці аўтамабілі новых паслоў ад'язджалі з флагамі краін, якія яны прадстаўляюць. З гэтага моманту для іх пачалася дыпламатычная місія ў нашай краіне.