Беларусь бачыць шырокія перспектывы супрацоўніцтва з Туркменістанам

20 марта 2014
Беларусь бачыць шырокія перспектывы супрацоўніцтва з Туркменістанам і гатовая яго нарошчваць. Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам старшыні Кабінета міністраў - міністрам замежных спраў Туркменістана Рашыдам Мерэдавым. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на значны рост тавараабароту паміж краінамі і прапанаваў абмеркаваць як праблемныя пытанні ў супрацоўніцтве, калі яны ёсць, так і сур'ёзныя перспектывы.
Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў перадаць Прэзідэнту Туркменістана самыя добрыя пажаданні і тое, што яго чакаюць у Беларусі. У сваю чаргу Рашыд Мерэдаў падзякаваў Кіраўніку беларускай дзяржавы за асабістую ўвагу да развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння і звярнуў асаблівую ўвагу на гуманітарны складальнік супрацоўніцтва.