Беларусь настойвае на мірным урэгуляванні ўкраінскага канфлікту

17 октября 2014

Гаворачы падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі наконт сітуацыі ва Украіне, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: Беларусь настойвае на мірным урэгуляванні канфлікту. Што ж сама Украіна? Прэзідэнт Пётр Парашэнка падпісаў закон аб асаблівым статусе асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей. Дакумент вызначае часовы парадак арганізацыі мясцовага самакіравання, а таксама гарантуе недапушчэнне крымінальнага праследавання асоб - удзельнікаў падзей у гэтых раёнах. Прыняцце гэтага закона прадугледжанае мінскімі дамоўленасцямі, што былі дасягнутыя 5 верасня. Асаблівы статус тэрыторыям даецца тэрмінам на тры гады. Па словах Парашэнкі, за гэты час будзе магчымасць увасобіць у жыццё пытанні глыбокай дэцэнтралізацыі.