Задаць актуальныя пытанні можна кожную суботу з 9 раніцы і да паўдня

20 января 2017

У Мінску і абласцях працягваюць сваю працу прамыя тэлефонныя лініі. Нагадаем, задаць актуальныя пытанні можна кожную суботу з 9 раніцы і да паўдня. На сувязь выйдуць намеснікі старшыняў абласных, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, а таксама кіраўнікі спраў. Чарговая прамая тэлефонная лінія пройдзе і заўтра.