Беларусь была і будзе зацікаўленая ў падтрыманні паўнавартаснага супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі

3 августа 2015

Беларусь была і будзе зацікаўленая ў падтрыманні са Злучанымі Штатамі паўнавартаснага супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША.

Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, апошнім часам кантакты паміж краінамі, у тым ліку абмен візітамі афіцыйных і дзелавых дэлегацый, значна актывізаваліся. Паступова расце і тавараабарот. Чарговы раз Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: для Беларусі ЗША – шматабацяльны гандлёвы партнёр і  інвестар.

Апошнім часам краіны зрабілі шэраг крокаў, накіраваных на паляпшэнне беларуска-амерыканскіх адносін. За першае паўгоддзе 2015-га ўзаемны тавараабарот вырас на 4  працэнты  і  склаў амаль 270 мільёнаў долараў. Злучаныя Штаты - адзін з вядучых  інвестараў у эканоміку Беларусі. Сёння ў нашай краіне працуе каля 400 прадпрыемстваў з амерыканскім капіталам.