Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў вынікі сумеснай працы па развіцці беларуска-кiтайскага супрацоўніцтва

25 апреля 2019
Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з рабочым візітам у Кітаі. Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у мерапрыемствах форуму "Пояс і шлях". Сёння прайшлі перамовы беларускага лідара і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Прэзідэнт высока ацаніў вынікі сумеснай працы па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Летась агульны гандаль Беларусі і Кітая дасягнуў гістарычнага максімуму  амаль у  4,5 мільярда долараў. Экспарт нашых прадуктаў вырас у 4,5 раза, малочнай прадукцыі - у 9. Аляксандр Лукашэнка запэўніў лідара Кітая, што краіна заўсёды можа разлічваць на падтрымку беларускага боку ў любой сферы.

Пасля завяршэння сустрэчы ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў былі падпісаныя дакументы аб развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. А пасля ў Аляксандра Лукашэнкі адбылася сустрэча з намеснікам старшыні КНР Ван Цішанем. Даўняе сяброўства і даверныя адносіны беларускага лідара з кіраўніцтвам Кітая ў Паднябеснай называюць жалезным братэрствам. Як адзначыў сёння на сустрэчы Ван Цішань, яно не паддаецца карозіі. Аляксандр Лукашэнка сёння таксама сустрэўся з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мерзіёевым. Палітыкі абмеркавалі выкананне дасягнутых раней дамоўленасцяў і новыя перспектыўныя праекты.