Аляксандр Лукашэнка выслухаў даклад аб ходзе будаўніцтва індустрыяльнага парка "Вялікі камень"

11 февраля 2015

Да канца 2016 года ў індустрыяльным парку "Вялікі камень"  будзе створана  неабходная інфраструктура для арганізацыі вытворчасцяў. Напярэдадні Прэзідэнт Беларусі  Аляксандр Лукашэнка  выслухаў даклад  аб ходзе будаўніцтва аднаго з самых маштабных і значных беларуска-кітайскіх праектаў. Указ аб яго рабоце  Кіраўнік дзяржавы падпісаў летам  мінулага года. Але, як адзначыў  Прэзідэнт, яшчэ ёсць шмат праблем. Праца па стварэнні індустрыяльнага парка "Вялікі Камень" павінна быць актывізаваная.

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, будаўніцтва індустрыяльнага парка сёння - адна з ключавых тэм беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. "Вялікі камень"  павінен стаць цэнтрам прыцягнення інвестыцый і  перадавых тэхналогій.