Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне родным і блізкім Жарэса Алфёрава

2 марта 2019

"З пачуццём глыбокага смутку Беларусь успрыняла вестку аб смерці Жарэса Іванавіча Алфёрава. Пайшоў з жыцця вялікі сын беларускай зямлі, выбітны навуковец нашай эпохі, нобелеўскі лаўрэат, вядомы грамадскі дзеяч. Увасабляючы сабою высокія ідэалы дабра і справядлівасці, Жарэс Іванавіч заслужыў высокае прызнанне землякоў і сусветнай грамадскасці. У Беларусі яго любілі па-сапраўднаму, і ён з асаблівай любоўю заўсёды ставіўся да сваёй Радзімы. Мы назаўжды запомнім яго як сапраўднага патрыёта, чалавека з шырокай душой і вялікім сэрцам. Уласцівыя Жарэсу Іванавічу шырыня поглядаў і інтарэсаў, незвычайная працавітасць і актыўная жыццёвая пазіцыя сталі годным прыкладам для суайчыннікаў. Светлая памяць пра Жарэса Іванавіча назаўжды захаваецца ў нашых сэрцах".