Аляксандр Лукашэнка і Серджыа Матарэла сустрэліся ў Квірынальскім палацы

21 мая 2016

Перамовы праходзілі ў вельмі адкрытай і дружалюбнай атмасферы.

Галоўны акцэнт - на пасоўванні агульнай эканомікі. Менавіта гандлёва-эканамічныя сувязі з'яўляюцца магутнай рухаючай сілай у двухбаковых адносінах. Беларусь і Італія дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва ў гэтым напрамку. Асобным пунктам абмяркоўвалася і павелічэнне аб'ёмаў інвестыцыйнага супрацоўніцтва, стварэнне на тэрыторыі Беларусі не толькі сумесных, але і ўласных італьянскіх прадпрыемстваў. Серджыа Матарэла падтрымаў ідэю Аляксандра Лукашэнкі стварыць бізнес-савет. Ды і вопыт італьянцаў у сферы малога і сярэдняга бізнесу нам цікавы. Асабліва ў тэлекамунікацыях, АПК, перапрацоўцы сельгаспрадукцыі. Бо пад прыцэлам магчымых будучых сумесных праектаў маштабны рынак Еўразійскага эканамічнага саюза.