Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўнікамі мытных службаў краін Садружнасці

15 сентября 2016

Ад глыбіні інтэграцыі ў сферы мытнай справы залежыць развіццё эканомік і ў выніку дабрабыт народаў.

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі мытных службаў краін Садружнасці. Яны сабраліся ў Мінску для ўдзелу ў пасяджэнні савета - гэта пляцоўка галіновага супрацоўніцтва ў СНД. Мытныя службы закліканыя аператыўна і якасна апрацоўваць таварныя патокі, садзейнічаць павелічэнню аб'ёмаў гандлю. Беларусь зацікаўленая ў тым, каб тавары з Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна ішлі ў Еўропу праз нашу краіну.

Падрабязней пра сустрэчу Прэзідэнта з кіраўнікамі мытных службаў краін СНД, Польшчы і Прыбалтыкі - у наступных выпусках.