Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі

8 февраля 2016

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам. Асноўная тэма гутаркі - барацьба з карупцыяй. Кіраўнік дзяржавы пазітыўна ацаніў дзейнасць КДБ у частцы выканання інтарэсаў краіны ў сферы эканомікі і фінансаў.

Валерый Вакульчык, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі: "У адпаведнасці з Вашымі жорсткімі патрабаваннямі па ўжыванні метадаў спецслужбы ў працы КДБ не толькі па лініі разведкі і контрразведкі, але і па лініі абароны эканамічнай бяспекі, барацьбы з карупцыяй. Менавіта дзякуючы рэалізацыі гэтых мер і дасягнутыя тыя вынікі, якія ў нас сёння ёсць, якія дазваляюць выявіць сістэмныя праблемы ў дзейнасці розных сфер эканомікі, цэлых галін, а таксама ўбачыць рэзервы для павышэння эфектыўнасці працы эканомікі ў тым або іншым кірунку".

За мінулы год у эканамічных злачынствах абвінавацілі больш як тысячу службовых асоб. Не дапушчана шкода на паўтрыльёна рублёў.