Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з ганаровым Экзархам усяе Беларусі

20 мая 2015

У госці да Уладыкі як да духоўнага настаўніка і добрага сябра Аляксандр Лукашэнка прыязджае па традыцыі кожную вясну. У гэтыя дні праваслаўныя вернікі працягваюць святкаваць Хрыстовае Уваскрэсенне. Кіраўнік дзяржавы і Мітрапаліт Філарэт павіншавалі адзін аднаго з Вялікаднем і запалілі свечкі ў дамавым храме ў гонар Сабора ўсіх беларускіх святых.

Зусім нядаўна Уладыка Філарэт адзначыў 80-гадовы юбілей, але па-ранейшаму працягвае актыўна ўдзельнічаць у духоўным і свецкім жыцці краіны. З нагоды свята Вялікадня Аляксандр Лукашэнка і Уладыка абмяняліся падарункамі. Прэзідэнт уручыў ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі сервіз з фарфору ручной работы. Далей зносіны прадоўжыліся за чаяваннем.