Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Мікалаем Ладуцькам

17 сентября 2013

Прэзідэнт сустрэўся з мэрам Мінска Мікалаем Ладуцькам. Старшыня гарвыканкама далажыў Кіраўніку дзяржавы аб рэалізацыі праграмы жыллёвага будаўніцтва ў сталіцы. Як было заяўлена, у наступным годзе ў Мінску пабудуюць мільён квадратных метраў жылля. Было ўзнята пытанне ўшчыльнення жылой забудовы мегаполіса. На думку Аляксандра Лукашэнкі, гэтай з'явы сталіцы не пазбегнуць. Але нават у гэтым выпадку павінны выкарыстоўвацца выключна разумныя падыходы.


Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка надаў праблемным дамам. Прэзідэнт падкрэсліў, што яны ў абавязковым парадку павінны быць уведзеныя ў эксплуатацыю. Пры гэтым ні ў якім разе нельга грэбаваць інтарэсамі людзей.


25 кастрычніка ў Мінску адбудзецца саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД. Як гаспадыня міжнароднага форуму, сталіца павінна прыняць гасцей на вышэйшым узроўні. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз нагадаў, што мерапрыемствы па навядзенні парадку і афармленні галоўных магістраляў павінны адпавядаць іміджу еўрапейскай сталіцы.