Міністэрства эканомікі распрацавала план аператыўных мер па вырашэнні праблемных пытанняў у рэгіёнах

29 апреля 2017

У ім 100 пазіцый. Месяц таму па абласцях паехалі працоўныя групы, каб паглядзець на рэальнае становішча спраў. Аб гэтым ішла сёння гутарка на пашыраным пасяджэнні калегіі міністэрства. Асноўную ўвагу надалі пытанням інвестыцый і будаўніцтва, стварэнню новых прадпрыемстваў, паніжэнню выдаткаў і рацыянальнаму імпартазамяшчэнню, дасягненню ўзроўню сярэдняй зарплаты ў тысячу рублёў да канца года і ўтрыманню гэтага ўзроўню ў наступным.

У Беларусі да 2020 года плануюць распрацаваць і план індустрыялізацыі рэгіёнаў. На першым этапе неабходна сфарміраваць партфель інвестыцыйных праектаў і прапаноў па адкрыцці новых вытворчасцяў.