Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам

16 июня 2016

Сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам. Літаральна тыдзень застаецца да важнай грамадска-палітычнай падзеі года - Усебеларускага народнага сходу. Удзельнікамі маштабнага форуму стануць дзве з паловай тысячы чалавек. Як далажыў Ігар Шуневіч, усе падраздзяленні органаў унутраных спраў гатовыя да гарантавання грамадскага парадку і бяспекі дэлегатаў. Міністр унутраных спраў распавёў Прэзідэнту і аб плане падрыхтоўкі святкавання стагадовага юбілею беларускай міліцыі ў наступным годзе. Кіраўнік дзяржавы ўсе прапановы адобрыў.

Па выніках сустрэчы міністр падзяліўся падрабязнасцямі з журналістамі. Паралельна Ігар Шуневіч з'яўляецца старшынёй назіральнага савета хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Таму Аляксандр Лукашэнка быў праінфармаваны і аб камплектаванні каманды гэтага клуба.

Міністр унутраных спраў таксама далажыў Прэзідэнту аб выніках працы ведамства за першае паўгоддзе.