Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі

19 августа 2014
Работа беларускіх пагранічнікаў на паўднёвай мяжы павінна быць празрыстай і цалкам узгодненай з украінскімі калегамі. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі напярэдадні на сустрэчы з Дзяржсакратаром Савета бяспекі. Аляксандр Мяжуеў далажыў Аляксандру Лукашэнку наконт дзейнасці сілавога блока і праваахоўных органаў краіны, а таксама наконт сітуацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Аляксандр Мяжуеў паведаміў, што ўсе даручэнні Прэзідэнта па сітуацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы няўхільна выконваюцца. Наладжаныя кантакты паміж сілавымі ведамствамі дзвюх краін.