Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным беларусам

27 июня 2019

Іх дасягненні фарміруюць імідж краіны. У Палацы Незалежнасці Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным беларусам. У ганаровым спісе 45 прадстаўнікоў розных прафесій. Гэта педагогі і сацработнікі, рэальны сектар эканомікі, будаўнікі і навукоўцы, артысты і спартсмены.

Іх асабістыя перамогі - гэта дасягненні ўсёй рэспублікі. Таму сімвалічна, што высокія званні і ганаровыя ордэны яны атрымліваюць перад галоўным дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка з гонарам адзначыў: у зале сабраліся толькі адданыя сваёй справе прафесіяналы, хто робіць стаўку на моцную, паспяховую і стваральную Беларусь.

Цырымонія адбылася ў разгар ІІ Еўрапейскіх гульняў. Сімвалічна, што ў зале шмат спартсменаў. У тым ліку і дзякуючы іх заслугам удзельнікі спаборніцтваў дораць беларусам шмат яркіх перамог.

Большасць запрошаных у Палацы Незалежнасці ўпершыню. А таму перад пачаткам урачыстай часткі па традыцыі для гасцей правялі экскурсію. Яны даведаліся гісторыю з'яўлення палаца, пабудаванага цалкам беларусамі з айчынных матэрыялаў, наведалі асноўныя залы і зрабілі яркія фатаграфіі на памяць.