Аляксандр Лукашэнка ажыццявіць рабочы візіт ва Узбекістан

23 июня 2016

Графік на гэтыя дні ў Кіраўніка дзяржавы насычаны. Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, сёння і заўтра Аляксандр Лукашэнка ажыццявіць рабочы візіт ва Узбекістан, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Запланаваны двухбаковыя сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з лідарамі замежных краін. Маючы адбыцца ў Ташкенце саміт арганізацыі стане першым, у якім Беларусь прыме ўдзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе назіральніка.