Аляксандр Лукашэнка: сітуацыя ў органах пагранслужбы далёкая ад жаданай

27 января 2014

Сітуацыя ў органах пагранічнай службы Беларусі далёкая ад жаданай. Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні пашыранай калегіі Дзяржпагранкамітэта. Асноўная ўвага была ўдзелена пытанням аховы дзяржаўнай мяжы.


Аляксандр Лукашэнка чакае ад пагранічнага ведамства больш актыўнай рэалізацыі мер процідзеянні сучасным выклікам і пагрозам. Асаблівыя задачы ўскладаюцца на кіраўніцтва Пагранкамітэта, з чым і звязана прызначэнне Леаніда Мальцава старшынёй ведамства, растлумачыў Кіраўнік дзяржавы.


Аляксандр Лукашэнка чакае ад удзельнікаў сустрэчы прынцыповай размовы па ўсіх праблемных пытаннях, якія патрабуюць вырашэння на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы.