Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пекіне правядзе перамовы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам

29 сентября 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пекіне правядзе афіцыйныя перамовы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Напярэдадні вечарам лідар нашай краіны прыбыў у Кітай з дзяржаўным візітам.

Акрамя сустрэчы з кіраўніком КНР у лідара беларускай дзяржавы запланаваная серыя перамоў з уплывовымі палітыкамі Паднябеснай. Пекін можа разлічваць на садзейнічанне Мінска ў пытанні прасоўвання сваіх інтарэсаў у Еўропе. Гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са Старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэнам.

За амаль чвэрць стагоддзя дыпламатычных адносін паміж Мінскам і Пекінам гэты візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітай ужо дзявяты. З года ў год менавіта сустрэчы на вышэйшым узроўні падштурхоўваюць да развіцця эканамічнага супрацоўніцтва. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў у палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах.