Аляксандр Лукашэнка сёння накіруецца з рабочым візітам у Таджыкістан

27 сентября 2018

Сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіруецца з рабочым візітам у Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Перагаворная частка саміта ўключае пасяджэнні лідараў краін Садружнасці ў вузкім і пашыраным фарматах. Прэзідэнты разгледзяць і прымуць рашэнні як па пытаннях сённяшняй дзейнасці Садружнасці, так і па развіцці далейшага ўзаемадзеяння ў ключавых кірунках. Чакаецца таксама, што на палях саміта ў Душанбэ Аляксандр Лукашэнка правядзе шэраг сустрэч і перамоў з замежнымі лідарамі аб надзённых пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва. За рамкамі саміта запланаваныя двухбаковыя мерапрыемствы Беларусі і Таджыкістана. Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон абмяркуюць найболей актуальныя пытанні ўзаемадзеяння і пракантралююць ход рэалізацыі ранейшых дамоўленасцяў.