Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

26 июня 2018

Сёння Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. У спісе 11 чалавек: дыпламаты, кіраўнікі міністэрстваў і прадпрыемстваў, мясцовая вертыкаль. У прыватнасці, Прэзідэнт прызначыў Аляксандра Гучка старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Вячаслава Брыля – паслом у Нігерыі і па сумяшчальніцтве ў Гане і Камеруне. Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на прызначэнне Ігара Бузоўскага намеснікам міністра інфармацыі. Новы гендырэктар у Белшыны. Ім стаў Уладзімір Карпяк.

Усе падрабязнасці кадравага дня ў Прэзідэнта ў нашым наступным выпуску.