Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта

24 октября 2017

Павышэнне прэстыжу дзяржаўнай службы, працоўная дысцыпліна і ўдасканаленне працы са зваротамі грамадзян. Гэтыя пытанні сёння абмяркоўвалі на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта.

Сустрэчы ў такім фармаце ўжо сталі традыцыйнымі. Гэтым разам запрасілі і прадстаўнікоў Савета Бяспекі. Наспеў шэраг пытанняў для сумеснага разгляду, а таксама спіс пытанняў, якія патрабуюць аператыўных рашэнняў на вышэйшым узроўні. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у выканальніцкай дысцыпліне і працы са зваротамі грамадзян існуюць праблемныя моманты. Урэгуляваць іх і закліканыя такія нарады.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз нагадаў, што падобныя нарады з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта будуць насіць традыцыйны характар і будуць праводзіцца прыкладна раз на два месяцы. Такое прамое рашэнне пытанняў на вышэйшым узроўні паказала сваю эфектыўнасць.