Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у прыёме ў гонар высокапастаўленых гасцей XXII зімовых Алімпійскіх гульняў

7 февраля 2014

Усё гатова да старту самых дарагіх у гісторыі зімовых Гульняў. Гэтымі днямі ў Сочы не толькі максімальная шчыльнасць сусветных зорак спорту, але і вялікіх палітыкаў, лідараў сусветных дзяржаў. У Сочы зараз знаходзіцца і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у прыёме ад імя Прэзідэнта Расіі ў гонар высокапастаўленых гасцей XXII зімовых Алімпійскіх гульняў. Прэзідэнт Беларусі пагутарыў з лідарамі шэрагу дзяржаў блізкага і далёкага замежжа, кіраўніцтвам Міжнароднага алімпійскага камітэта. На палях Алімпіяды адбылася канструктыўная гутарка Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, падчас якой былі абмеркаваны найбольш актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка запрасіў кітайскага лідара наведаць Беларусь з афіцыйным візітам.