Віталь Жук спыніўся за крок ад п'едэстала моладзевага чэмпіянату Еўропы ў дзесяціборстве

17 июля 2017

Яшчэ адзін наш спартсмен Максім Андралойць стаў пятым. Пры гэтым абодва лёгкаатлеты завяршылі спаборніцтвы з асабістымі рэкордамі. Вікторыя Рашчупкіна абнавіла асабістае дасягненне ў хадзьбе на 20 кіламетраў і заняла чацвёртае месца. Ганна Тарасюк з асабістым рэкордам шостая ў кіданні кап’я. Усяго на турніры нашы лёгкаатлеты ўзялі тры медалі - золата ў скачках у вышыню Дзмітрыя Набокава, і два сярэбраныя медалі - у Крысціны Ціманоўскай у бегу на 100 метраў і Эльвіры Герман на стаметроўцы з бар'ерамі.