Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці мемарыяла Савецкаму салдату пада Ржэвам

1 июля 2020
Агульная памяць і агульны боль. Аляксандр Лукашэнка напярэдадні прыняў удзел у адкрыцці мемарыяла Савецкаму салдату пада Ржэвам.


А. Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці мемарыяла Савецкаму салдату


Разам адкрыць гэты велічны манумент. Беларускага лідара на мінулым тыдні запрасіў расійскі калега Уладзімір Пуцін. Мемарыял прысвечаны памяці савецкіх салдат, загінуўшых у баях пада Ржэвам у саракавых гадах мінулага стагоддзя. На мармуровай пліце ля кургана - радкі з верша Твардоўскага "Я забіты пада Ржэвам". 

Кіраўнікі дзяржаў пагутарылі з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі да падножжа мемарыяла. Памяць загінуўшых герояў ушанавалі хвілінай маўчання. 

Комплекс створаны на народныя ахвяраванні па ініцыятыве ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Праект рэалізаваны ў тым ліку і пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы. Такі мемарыял  не толькі даніна памяці героям. Сёння гэта і сімвал непарушнай дружбы паміж Беларуссю і Расіяй, месца агульнага гонару.


Самы вялікі ў Еўропе бронзавы помнік Савецкаму салдату


Цэнтральны аб'ект комплексу - 25-метровая скульптура салдата на 10-метровым насыпным кургане. Гэта зборны вобраз абаронцы Радзімы, які ствараўся па архіўных фатаграфіях салдат, якія ваявалі пада Ржэвам. Ля падножжа бронзавая скульптура ператвараецца ў 35 белых жураўлёў. Здалёку здаецца, што помнік нібы парыць над зямлёй на крылах птушак, выносячы душу салдата ў нябёсы.