Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у інаўгурацыі абранага прэзідэнта Украіны

7 июня 2014

Пётр Парашэнка прысягнуў на вернасць народу не толькі на Канстытуцыі, але і найстаражытнейшым Перасопніцкім Евангеллі. Пасля яму ўручылі афіцыйныя сімвалы - эталонны ўзор гербавай пячаткі, булаву і знак прэзідэнта Украіны. Падчас цырымоніі Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з многімі кіраўнікамі дзяржаў. Асабліва цёплыя зносіны адбыліся з былымі прэзідэнтамі Украіны - Леанідам Краўчуком, Леанідам Кучмам і Віктарам Юшчанкам. Прэзідэнт Беларусі апошнім пакінуў ложу для высокіх гасцей. Аляксандра Лукашэнку доўга не адпускалі. Многія падыходзілі, каб падзякаваць, паціснуць руку і выказаць словы ўдзячнасці. Пасля прайшла імправізаваная 30-хвілінная прэс-канферэнцыя. Аляксандру Лукашэнку абступілі каля 100 журналістаў з еўрапейскіх і ўкраінскіх СМІ. Прэзідэнт Беларусі адказаў на ўсе пытанні. Падрабязнасці ў Сяргея Хамянтоўскага.


Сёння цэнтр Кіева перажывае масавае нашэсце. На ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя інаўгурацыі прэзідэнта, прыехалі два дзясяткі кіраўнікоў дзяржаў. Сярод іх і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Сталіцу Украіны ўзялі пад ахову 3000 міліцыянераў.


Картэж Прэзідэнта Беларусі пышнасцю не вылучаўся. Дзве машыны падкрэслівалі рабочы тон паездкі Аляксандра Лукашэнкі. Прыехаўшы ў Вярхоўную раду, беларускі лідар сустрэўся з яе спікерам Аляксандрам Турчынавым.


Інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта Украіны пачалася ў 10 раніцы. У такі ж час давалі прысягу два Леаніды - Кучма і Краўчук - і Віктар Януковіч. А вось Віктар Юшчанка па прэзідэнцкую булаву прыехаў толькі пад паўдня.


У пачатку цырымоніі прадстаўляюць высокіх гасцей. Трэці ў спісе Прэзідэнт Беларусі. Мяркуючы па авацыях, Аляксандра Лукашэнку ў Кіеве вельмі чакалі.


Сесійная зала Вярхоўнай рады - цырыманіяльнае месца інаўгурацыі. Згодна з пратаколам, Пётр Парашэнка прыносіць прысягу ўкраінскаму народу, паклаўшы правую руку на Канстытуцыю Украіны і духоўную святыню - Перасопніцкае Евангелле.


Старшыня Канстытуцыйнага суда ўручае Пятру Парашэнку пасведчанне аб уступленні на пасаду прэзідэнта і сімвалы ўлады. Шыю кіраўніка ўкраінскай дзяржавы ўпрыгожыў ажурны ланцуг з гістарычнай рэліквіяй - ладанкай, якая, паводле падання, належала гетману Івану Мазепе. Гербавая пячатка і прэзідэнцкая булава - абавязковыя атрыбуты ўлады.


Пётр Парашэнка стаў пятым прэзідэнтам Украіны і першым, які выйграў выбары ўжо ў першым туры. У Радзе кіраўнік украінскай дзяржавы прадставіў план па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Дэцэнтралізацыя ўлады, амністыя, магчымасць выбараў на месцах - гэта прапановы міру новага прэзідэнта.


Цырымонія інаўгурацыі завяршылася. З Рады Пётр Парашэнка выйшаў першым. Апошнім ложу для высокіх гасцей пакінуў беларускі Прэзідэнт. Аляксандра Лукашэнку доўга не адпускалі. Многія з дэпутатаў падыходзілі, каб падзякаваць, паціснуць руку і выказаць словы ўдзячнасці. Выйшаўшы з Рады, Прэзідэнт адразу стаў цэнтрам увагі, зацямніўшы эфектны ад'езд картэжа віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Аляксандра Лукашэнку абступілі каля 100 журналістаў з еўрапейскіх і ўкраінскіх СМІ. Першае пытанне: Якой будзе Украіна? Адзінай, - упэўнена адказаў Прэзідэнт.


Падзяліўся Аляксандр Лукашэнка і сваім бачаннем будучых адносін Кіева і Масквы.


Пыталі журналісты пра Крым, цікавіліся, ці гатовы Аляксандр Лукашэнка стаць міратворцам і ці сходзіць, карыстаючыся выпадкам, на Майдан.


Журналісты каля паўгадзіны не давалі праходу Аляксандру Лукашэнку. У выніку здаліся пасля жарту Прэзідэнта.


Святочны стол у гонар новага прэзідэнта Пятра Парашэнкі накрылі ў Мысцецкім арсенале. Меню даведацца не ўдалося, але запрашэнні атрымалі каля 300 гасцей. У гісторыю незалежнай Украіны Пётр Парашэнка ўжо ўвайшоў як самы малады кіраўнік дзяржавы. Яго меседж на прысязе - жыць па-новаму - актуальны для Украіны як ніколі. Галоўныя надзеі ўкраінцаў дагэтуль звязаны з адраджэннем краіны і верай, што Украіна, нарэшце, атрымала шанц спакойна развівацца. Людзі спадзяюцца, што ўжо хутка вернуцца нудныя навіны аб ураджаях і росце ВУП.