Беларусь і Расія абмеркавалі ваеннае супрацоўніцтва ў сферы баявой падрыхтоўкі

16 июля 2021

Ваеннае супрацоўніцтва ў сферы баявой падрыхтоўкі абмеркавалі Беларусь і Расія. Напярэдадні ў нашу краіну прыбыла дэлегацыя на чале з намеснікам міністра абароны Расійскай Федэрацыі. Яны правялі вывучэнне раёнаў правядзення сумесных стратэгічных вучэнняў "Захад - 2021". Манеўры запланаваныя з 10 па 16 верасня. Месцам падзей стануць як беларускія, так і расійскія палігоны. Вучэнні накіраваныя на ўмацаванне ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.