Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Сямёна Шапіру

16 июня 2016

Добрая дынаміка сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню выканаўчага камітэта сталічнага рэгіёна Сямёна Шапіру.

Мінская вобласць стала лідарам у тэмпах развіцця за пяць гадоў. Добрае ўражанне ў Кіраўніка дзяржавы склалася ад убачанага падчас аблётаў цэлага шэрагу раёнаў. З іншага боку, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на праблемныя зоны, дзе трэба навесці парадак. Не засталіся ўбаку пытанні бізнесу і інвестыцый. Прэзідэнт падтрымаў прапанову замарозіць на год штрафныя санкцыі для інвестараў, якія з аб'ектыўных прычын не змаглі ў тэрмін дабудаваць аб'екты.

Сямён Шапіра паведаміў лідару пра навядзенне парадку вакол сталіцы. Аляксандр Лукашэнка чакае рашэння пытанняў з развіццём інфраструктуры ў аграгарадках паблізу ад Мінска.