Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Міхаіла Мясніковіча

23 мая 2013

Кіраўнік урада далажыў Аляксандру Лукашэнку наконт сітуацыі ў эканоміцы краіны, выкананні даручэнняў Прэзідэнта. Абмяркоўваліся пытанні знешняга гандлю, у тым ліку і  работы ў гэтым кірунку прадпрыемства Беларуськалій. Прэзідэнт паставіў задачу павысіць эфектыўнасць продажаў і працаваць на пашырэнне рынкаў збыту. Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка надаў пытанню недапушчэння ўтварэння залішніх складскіх запасаў на прамысловых прадпрыемствах. Кіраўнік  дзяржавы ў гэтай сувязі даручыў прэм'ер-міністру звярнуць увагу на запатрабаванні ўнутранага рынку. Пытанні рэалізацыі беларускай прадукцыі будуць у хуткім часе разгледжаныя на нарадзе ў Прэзідэнта.

Як далажыў Міхаіл Мясніковіч, эканоміка  сёлета за чатыры месяцы  спрацавала стабільна. Дзяржава выконвае ўсе абавязацельствы і праграмы, разлічваецца па знешніх даўгах. Міхаіл Мясніковіч таксама далажыў Прэзідэнту аб ходзе выканання некаторых інвестыцыйных праектаў. У прыватнасці, рэканструкцыі Нацыянальнага аэрапорта. Ужо адбыліся некалькі сустрэч з расійскімі інвестарамі, якія гатовыя ўкласці сродкі ў гэты праект. Па даручэнні Прэзідэнта за паўтара месяца павінен быць падрыхтаваны адпаведны бізнес-план.