Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця першых Еўрапейскіх гульняў

11 июня 2015

Прэзідэнт Беларусі накіраваўся з рабочым візітам у Азербайджан. Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Першых Еўрапейскіх гульняў. Чакаецца, што заўтра Прэзідэнт Беларусі сустрэнецца са сваім азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым, а таксама наведае спартыўныя аб'екты ў Баку.

За апошні час адносіны дзвюх краін прыкметна прасунуліся. Складзена амаль сто пагадненняў. Летась узаемны тавараабарот склаў звыш 330 млн долараў. Ля падножжа Малога Каўказа збіраюць беларускія трактары, грузавыя аўтамабілі, камунальную і сельгастэхніку. Праекты ў лагістыцы, грамадскім харчаванні і гандлі налічваюць дзясяткі мільёнаў долараў інвестыцый.

І як стала вядома, борт Прэзідэнта Беларусі ўжо прызямліўся ў бакінскім аэрапорце.